З 2000 года 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Галоўная мэта гэтага свята — заахвочванне моўнай разнастайнасці.
Беларуская мова — гэта наша родная мова, якая мае багатую гісторыю і літаратуру. Унікальная гукавая сістэма і граматыка робяць яе выразнай, мілагучнай і прыгожай.
Да Міжнароднага дня роднай мовы бібліятэка падрыхтавала мерапрыемства i кніжную выставу.
У Дзень роднай мовы, у гiмназіі адбылася акцыя "Гавары са мной па-беларуску".
Каля кнiжнай выставы на працягу дня збiралiся вучнi гiмназii i спрабавалi сябе ў конкурсах, такiх як «Юны перакладчык», "Тлумачальны слоўнiк», «Хiтрыя фразеалагiзмы» i «Простае краязнаўства».
Гэтая ініцыятыва спрыяе папулярызацыі беларускай мовы і культуры сярод вучняў. Такія мерапрыемствы дапамагаюць узмацніць цікавасць да роднай мовы, а таксама ствараюць магчымасці для камунікацыі і абмену думкамі на беларускай мове.
https://vk.com/video-121558026_456239962
