Архив новостей

08.12.2025

“Беларуская хатка” сустракае гасцей

8 снежня навучэнцы 7 “В” класа правялі займальную экскурсію для вучняў пачатковых класаў. Дзеці наведалі этнаграфічны куток, які знаходзіцца ў к.305 гімназіі. Маленькія наведвальнікі атрымалі магчымасць даведацца і пабачыць, як жылі нашы дзяды і прадзеды, чым займаліся, якія любімыя заняткі ў іх былі, як нашы продкі вялі сваю гаспадарку. Самым займальным было дакрануцца да экспанатаў: патрымаць у руках чыгун, качалку, прас, лапці, ручнікі. Экспанаты “Беларускай хаткі” збіраліся доўгі час. Некаторым з іх больш за сотню гадоў. Усе рэчы выраблены ўручную і захоўваюць энергетыку таго часу. На развітанне кожны юны наведвальнік атрымаў маленькі сувенір.

https://vk.com/album-121558026_310978465

Разделы сайта